Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Голосование
Какая тематическая экспозиция 2017 года проекта "Окно в творчество" больше понравилась?
Всего 139 человек

Зямля пад белымі крыламі

Дата: 17 октября 2017 в 12:52, Обновлено 30 мая в 14:25

УМОВЫ

правядзення раёнага этапа конкурса фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі» рэспубліканскай  акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

1. Агульныя палажэнні.

1.1. У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей – Акцыя) (загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.02.2011 г. № 65) і планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2016 - 2018 гады (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.03.2016 г.  № 10-01-28/513), у 2018 годзе ў рамках Акцыі праводзяцца рэспубліканскі конкурс фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі».  

1.2. Заснавальнікам конкурса Акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

Па даручэнні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсаў Акцыі ажыццяўляюць: Установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі», Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці», Установа дадатковай адукацыі «Воранаўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі».

2. Тэрміны правядзення конкурсаў.

2.1. Конкурс праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў на кожным этапе: 

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – раённы;

трэці этап (адборачны) – абласны.

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі.

2.2. Тэрміны правядзення адборачных этапаў конкурсаў Акцыі вызначаюць рэгіянальныя арганізацыйныя камітэты па правядзенні мерапрыемстваў Акцыі. 

3. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі.

3.1. Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд правядзення Акцыі (2006 – 2018 гг.). 

3.2. Фотаконкурс праводзіцца з сакавіка па лістапад 2018 года.

3.3. Удзельнікамі фотаконкурсу з’яўляюцца навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 10-14 гадоў (уключна); 15-21 год (уключна).

3.4. Асноўнымі мэтамі і задачамі фотаконкурсу з’яўляецца:

грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю сродкамі фотамастацтва; фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне

гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь; далучэнне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадскай

дзейнасці; 

            пашырэнне     і     паглыбленне      інтэлектуальных     і     пазнавальных

магчымасцей навучэнцаў; эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу; выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў,

прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі; папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

3.5. Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Мой дом» (фотаздымкі пейзажа (сельскага і гарадскога);

«Водная прастора» (фотаздымкі рэк і азёр);

«Дзікі свет» (жывёльны свет Беларусі);

«Вышыня» (фотаздымкі з вышыні птушынага палёту, зробленныя з пілатуемых і беспілотных лятальных апаратаў);

            «Людзі       і       прафесіі»       (фотаздымкі,       якія       характарызуюць

прадстаўляемую прафесію, раскрываюць яе сутнасць);

«Асобы і пакаленні» (фотаздымкі партрэтнага жанру (адзіночныя, парныя ці групавыя фотаздымкі людзей), якія адлюстроўваюць нацыянальны каларыт (знешне) і ракрываюць беларускі характар, самабытнасць, загадкаваць душы чалавека);

«Жывыя традыцыі» (рэпартажныя фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі, звычаі і шматвекавую сувязь пакаленняў (нацыянальныя святы, вяселлі, абрады);

«Спадчына» (фотаздымкі гістарычных і культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі);

«Манахром» (фотаздымкі, у якіх прысутнічае градацыя аднаго колеру рознай танальнасці (ад светлага да цёмнага), рознай тэматыкі;

«ТэхнаРух» (рэпартажныя фотаздымкі, якія прысвечаны тэхнічнай творчасці: работа ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту). 

Па намінацыях «Жывыя традыцыі» і «ТэхнаРух» на конкурс прадстаўляецца адна серыя фотаработ, якая ўключае да пяці фотаздымкаў аднаго аўтара.

3.6. Асноўныя крытэтыі ацэнкі конкурсных работ: арыгінальнасць сюжэту;  мастацкае          адлюстраванне і раскрыццё           тэмы           пры дапамозе фатаграфіі; тэхнічная якасць фотаздымка.

3.7. Патрабаванні да конкурсных работ.

Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Фотаздымкі павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорнабелым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму боку (без паспарту). Абавязкова прадстаўляецца электронны варыянт фотаздымка у фармаце JPЕG не менш чым 2000 пікселяў па леваму краю. Фотаздымкі, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да фотаконкурсу не дапускаюцца.

На зваротным баку кожнага фотаздымка павінны быць наступныя дадзеныя:

назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост,

назва ўстановы адуацыі з указаннем вобласці, раёна, адраса і нумара тэлефона.

Фотаздымкі неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне работ пры перасылцы арганізатары конкурсу адказнасці не нясуць. 

Работы, якія паступілі на фотаконкурс, могуць друкавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем аўтарства.

Дасланыя на фотанконкурс работы аўтарам не вяртаюцца. 

3.8. Работы на конкурс накіроўваюцца да 28 верасня ў Воранаўскій ЦТДзМ. Тэлефон для даведак: 2 14 77.

3.9. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага этапа фотаконкурсу адбудзецца ў лістападзе 2018 года падчас правядзення рэспубліканскай дэкады інавацыйнай і тэхнічнай творчасці «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня».

  1. Работы, якія прадстаўлены на конкурс, павінны абавязкова мець дзве тытульныя старонкі (на беларускай і рускай мове) з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу, намінацыі і тэмы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
  2. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў конкурсаў.

Вынікі раёнага этапа Конкурсу падводзяцца па кожнай намінацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.