Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Голосование
Какая тематическая экспозиция 2017 года проекта "Окно в творчество" больше понравилась?
Всего 139 человек

Шляхам добрых спраў

Дата: 17 октября 2017 в 13:13, Обновлено 30 мая в 14:26

УМОВЫ

правядзення раёнага этапа конкурса творчых работ «Шляхам добрых спраў» рэспубліканскай  акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

1. Агульныя палажэнні.

1.1. У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей – Акцыя) (загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.02.2011 г. № 65) і планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2016 - 2018 гады (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.03.2016 г.  № 10-01-28/513), у 2018 годзе ў рамках Акцыі праводзяцца рэспубліканскі конкурс творчых работ «Шляхам добрых спраў».

1.2. Заснавальнікам конкурса Акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

Па даручэнні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсаў Акцыі ажыццяўляюць: Установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі», Установа адукацыі «Гродзенскій дзяржаўны абласны палац творчасці дзяцей і моладзі», Установа дадатковай адукацыі «Воранаўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі».

2. Тэрміны правядзення конкурсаў.

2.1. Конкурс праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў на кожным этапе: 

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – раённы;

трэці этап (адборачны) – абласны.

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі.

2.2. Тэрміны правядзення адборачных этапаў конкурсаў Акцыі вызначаюць рэгіянальныя арганізацыйныя камітэты па правядзенні мерапрыемстваў Акцыі. 

3. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі.

3.1. Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд правядзення Акцыі (2006 – 2018 гг.). 

3.2. Конкурс праводзіцца з сакавіка па снежань 2018 года.

3.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі.

3.4. Асноўнай мэтай і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных

пачуццяў і адказнасці за сваё будучае;

выхаванне ў падрастаючага пакалення пазітыўных маральна-каштоўнасных установак і міласэрніцкіх якасцей;

выяўленне і распаўсюджванне творчых ініцыятыў, новых падыходаў

да работы валанцёраў; 

павышэнне іміджу валанцёраў, актывізацыя валанцёрскай дзейнасці сярод навучэнскай моладзі на падставе ўсталяваных традыцый і з улікам сучасных падыходаў да выхавання;

далучэннне дзяцей і моладзі да сацыяльна-актыўнай дабравольніцкай грамадскай дзейнасці.

3.5. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Крокі дабрыні» (калектыўная); «Рэха ў будучыню» (індывідуальная).  

У намінацыі «Крокі дабрыні» на конкурс прадстаўляецца творчая работа, у якую ўваходзіць: інфармацыя аб зараджэнні валанцёрскай дзейнасці калектыву (гісторыя, традыцыі, мэты); апісанне валанцёрскай дзейнасці, поспехаў і дасягненняў; погляд аўтараў работы на будучыню валанцёрскай дзейнасці (прапановы па ўдасканаленні дзейнасці, распаўсюджанні інавацыйных ідэй, форм, дабравольніцкіх тэхналогій, павышэнні іміджу валанцёра і фарміраванні сацыяльна актыўнай асобы); выпіскі з пісьмовых крыніц, фотаздымкі, матэрыялы сродкаў масавай інфармацыі і інш.

У намінацыі «Рэха ў будучыню» на конкурс прадстаўляюцца: рэкламны відэаролік, у якім прапагандуецца і папулярызуецца міласэрніцкая, грамадска-карысная дзейнасць; тэкставая анатацыя работы і кароткія звесткі аб аўтары. Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар павінен выступіць у ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або акцёра.  Патрабаванні да відэароліка: працягласць – да 5 хвілін, тэхнічныя параметры: фармат – .avi, .mpg або .wmv.

3.6. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць умовам конкурсу; змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;  творчасць,          мастацкая прываблівасць,   арыгінальнасць падачы матэрыялу.

3.7. Конкурсныя матэрыялы, у тым ліку на электронным носьбіце дасылаюцца ў Воранаўскій ЦТДзМ да 14 верасня 2018 года.  Тэлефон для даведак: 2 14 77.

3.8. Вынікі раёнага этапа Конкурсу падводзяцца па кожнай намінацыі. Рэспубліканскі этап конкурсу праводзіцца у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім туры рэспубліканскага этапу конкурсу разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў і прызёраў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, а на выніковым – творчая абарона навучэнцамі сваіх конкурсных работ (у снежні 2018 года ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак»). 

Па выніках конкурсу будзе выдадзены зборнік работ пераможцаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.